У Маладзечанскім політэхнічным каледжы абакралі выкладчыцу
22.02.2013
—
ЧП
Выкладчыца вяла заняткі, на перапынку выйшла з кабінета, пакінуўшы там сваю сумку, а калі вярнулася, грошы і картку ўжо не знайшла.
Крадзеж адбыўся 21 лютага недзе з 9.30 да 9.45.
З кашалька жанчыны зніклі 30 долараў, 220 тысяч рублёў і банкаўская картка.
Узбуджаная крымінальная справа.
Аддзел інфармацыі.
Фота teleport2001.ru