У Гомелi страйкуе гандлёвы цэнтр "Сакрэт"
19.02.2013 14:30
—
ЧП
У Гомелi страйкуе гандлёвы цэнтр "Сакрэт"
Каля 400 індывідуальных прадпрымальнікаў з буйнога гомельскага гандлёвага цэнтру на дзень спынілі працу, пратэстуючы супраць рэзкага павышэння арэнднай платы.
Мінулай восенню прадпрымальнікам удалося адбіцца ад такіх намераў арандадаўцаў. Цяпер чарговы канфлікт. Уладальнікі плошчаў гандлёвага цэнтру па вуліцы Гагарына ў Гомелі ўзьнялі арэндную плату ў паўтара-два разы. Метр гандлёвай плошчы цяпер абыходзіцца да 115 эўра ў месяц.
Гэта ставіць пад пытанне эфэктыўнасць працы гандляроў і пагражае бізнэсу 400 індывідуальных прадпрымальнікаў, якія тут працуюць. Гандляры, якія абвясцілі аднадзённы страйк, кажуць, што пагаджаюцца на рост арэндных плацяжоў на 5 працэнтаў у год, але ня ў два разы. Некаторыя ўвогуле мяркуюць, што з 1 сакавіка ім давядзецца зачыніць свае крамкі не на дзень, а назусім.
У гандлёвы цэнтар прыйшоў чыноўнік управы эканомікі Гомельскага аблвыканкаму Юры Осіпаў, які заявіў, што ўласнікі "Сакрэту" — прыватныя кампаніі, на якія ўлады ніяк ня могуць паўплываць.