Прапаўшага 21 гадовага студэнта з Ашмяншчыны шукаюць ужо месяц

Источник материала:  
18.02.2013 10:41 — ЧП

Прапаўшага 21 гадовага студэнта з Ашмяншчыны шукаюць ужо месяц

Рэгіянальная газета
Прапаўшага 21 гадовага Максіма Мечыслававіча Мацкевіча шукаюць ужо месяц.

Прапаўшага 21 гадовага студэнта з Ашмяншчыны шукаюць ужо месяц


Ён нарадзіўся 1 мая 1992 года. Жыве ў вёсцы Луды Ашмянскага раёна. 9 студзеня паехаў на заняткі ў ашмянскі прафесійны аграрна-тэхнічны каледж і дагэтуль не вярнуўся. Дзе ён цяпер, невядома.

Прыкметы: на выгляд 20-22 гады, рост каля 176 сантыметраў, хударлявы, цёмна-русы, пастрыжаны коратка, дугападобныя бровы, карыя вочы.

Быў апрануты ў цёмную зімовую куртку, чорную шапку, сінія джынсы, скураныя чорныя паўчаравікі. Пры сабе – мабільны тэлефон “Нокіа”.

Калі вы ведаеце, дзе цяпер Максім Мацкевіч, ці бачылі яго пасля 9 студзеня, патэлефануйце, калі ласка, ў ашмянскі райаддзел міліцыі: 8(01593) 4-44-42

Ці ў ашмянскі аддзел Следчага камітэта: 8(01593) 7-12-48.
←За изготовление наркотика задержана 51-летняя минчанка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика