Не дапускайце п’янства за рулём
14.02.2013
—
ЧП
Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці ад 13 да 18 лютага праводзіць прафілактычную акцыю “Цвярозы кіроўца”.
Мэта акцыі – прадухіленне фактаў кіравання транспартам у стане алкагольнага ап’янення як адной з асноўных прычын дарожна-транспартных здарэнняў з цяжкімі наступствамі.
Калі вы сталі сведкам ці відавочцам кіравання транспартам у стане алкагольнага ап’янення, просім паведаміць
па тэлефоне 8(0176) 77-16-56 ці GSM 102.
Сяргей БАРТОШ, дзяржаўтаінспектар Маладзечанскага райаддзела міліцыі.