На магілёўскім прадпрыемстве жанчына патрапіла пад працуючы станок

Источник материала:  
23.01.2013 14:01 — ЧП

На магілёўскім прадпрыемстве жанчына патрапіла пад працуючы станок

Еўрарадыё
Здарэнне адбылося на “Магілёўтрансмашы” яшчэ 10 студзеня. Маці траіх дзяцей (3, 5 і 7 гадоў) знаходзіцца ў рэанімацыі.

Відавочцы сцвярджаюць, што ў механа-зборачным цэху прадпрыемства падчас свідравання валасы 30-гадовай жанчыны патрапілі ў станок, які зацягнуў яе і нанёс цяжкую траўму. Муж пацярпелай Дзмітрый расказаў Еўрарадыё, што Яўгенія ў снежні выйшла з дэкрэтнага адпачынку, адпрацавала толькі некалькі дзён, была на стажыроўцы. Няшчасце здарылася, калі яна спрабавала ўставіць нейкую дэталь пры ўключаным станку.

"Я быў у дэпартаменце працы Магілёва. Хацеў пагаварыць з інспектарам, пачаў у яго пытацца: чаму так? У яе стажыроўка была, павінен быў за ёй чалавек прыглядваць. Чаму там побач не было... Ён мне сказаў, што гэта не мая справа і ўвогуле не варта сюды лезці",- распавёў Дзмітрый.

Паводле слоў Дзмітрыя, яго жонка ўжо размаўляе, ёй зрабілі аперацыю, але стан яе па-ранейшаму цяжкі.

Атрымаць каментар на прадпрыемстве пакуль не ўдалося.


←В Гродно выяснили, почему опрокинулась автовышка с рабочими в люльке

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика