Затрымалі мінчаніна, які зблудзіў каля мяжы
16.01.2013
—
ЧП
На ўчастку памежнай тэрыторыі "Лоша" на Астравеччыне памежны нарад затрымаў 26-гадовага мінчаніна без дакументаў на права знаходжання ў гэтай зоне.
Затрыманы часова беспрацоўны.
Памежны нарад разам з сабакам знайшоў непадалёк два паходныя заплечнікі і дзве скрынкі з цыгарэтамі.
Маладзён адмовіўся прызнаць цыгарэты сваімі. Ён сказаў, што проста шпацыраваў па лесе і зблудзіў.
Мінчаніна аформілі як парушальніка памежнага заканадаўства і выпісалі павестку ў аддзел памежнай службы "Гудагай".
Цыгарэты таксама дастаўленыя ў аддзел памежнай службы.
Аляксандр КОЛАБАЎ, памочнік начальніка Смаргонскай пагранічнай групы па працы са сродкамі масавай інфармацыі.
Фота obzor.lt
Чытайце на гэтую ж тэму:
Цыгарэты правозілі праз мяжу ў газавых балонах
Мытнікі канфіскавалі больш за 1000 пачкаў цыгарэт