Крадзяжы ў школе, бальніцы і каледжы
РАУС нагадвае жыхарам быць пільнымі і не пакідаць асабістыя рэчы на бачных месцах, а памяшканні – адчыненымі.
За апошнія дні ў Маладзечне адбыліся тры крадзяжы.
Скралі куртку ў навучэнца
Навучэнец політэхнічнага каледжа звярнуўся ў міліцыю шостага студзеня. Ён паведаміў, што ў інтэрнаце ў яго з вешалкі ў прыхожай скралі зімовую куртку.
Па падазрэнні ў крадзяжы затрыманы жыхар, які ўжо мае судзімасці. Куртку ў яго забралі і вярнулі ўладальніку.
Скралі кашалёк у бальніцы
У медсястры прыёмнага пакоя раённай бальніцы №1 шостага студзеня са службовага пакоя бальніцы скралі кашалёк з грашыма і банкаўскай карткай.
Затрыманы 34-гадовы мужчына. Па падазрэнні ў крадзяжы ён знаходзіцца ў ізалятары.
У школе скралі кашалькі
Работніца кухні сярэдняй школы №4 чацвертага студзеня паведаміла міліцыі, што і ў яе, і ў повара з сумак скралі кашалькі з грашыма.
Ёсць падазроны. Цяпер вядзецца следства.
Яўген БЕРКУТАЎ, начальнік штаба Маладзечанскага РАУС.
Фота google.by