Угнаў машыну загадчыцы фермы

Источник материала:  
28.12.2012 — ЧП

Жыхар вёскі Заборцы Астравецкага раёна ўжо адседзеў за ўгон чатыры з паловай гады. Выйшаў у 2005-м. Праз пяць гадоў патрапіў за краты ўжо за крадзеж. Тады яго прыгаварылі да года пазбаўлення волі.

Цяпер 35-гадовага мужчыну зноў асудзілі за ўгон.

Абвінавачаны 22 чэрвеня, выпіўшы са смаргонскімі будаўнікамі, каля 12 гадзін дня ўгнаў машыну ў загадчыцы фермы. Яна пакінула яе каля фермы, дзе працуе.

Аўтамабіль быў незамкнёны, а ў замку запальвання вісеў ключ.

Пракаціўся на ім з вёскі Маркуны ў Міхалішкі. Потым накіраваўся ў бок Гервятаў, але не даехаў, бо каля вёскі Скірдзімы з'ехаў у кювет.

Пакуль спрабаваў выехаць, зламаў ключ і запусціў рухавік уручную, калі пачаў замыкаць электрычныя правады.

Потым недалёка пакінуў машыну, а сам накіраваўся да знаёмых трактарыстаў, якія працуюць каля вёскі Скірдзімы. Паабедаў разам з імі і вярнуўся да аўтамабіля.

У той жа дзень яго затрымала міліцыя.

Суд прыгаварыў абвінавачанага да трох гадоў пазбаўлення волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову ва ўмовах строгага рэжыму.

Ён абавязаны на працягу месяца выплаціць мільён штрафу за маральную шкоду гаспадыні аўтамабіля. Таксама абвінавачанаму трэба аплаціць рамонт машыны. Сума пакуль не назначаная. 

Пацярпелая ж у іску запрасіла тры мільёны за маральную шкоду і яшчэ тры на рамонт машыны.

Абвінавачанага будуць прымусова лячыць ад хранічнага алкагалізму.

Аддзел інфармацыі.

Фота drive2.ru

←В Минском районе столкнулись две легковушки, погибли двое

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика