Адліга стварыла небяспеку для пешаходаў

Источник материала:  
28.12.2012 — ЧП

Раніцай 26 снежня пацярпелі пешаходы, у якіх не было флікера.

У пачатку дзевятай гадзіны ў Астравецкім раёне аўтацягнік МАЗ збіў пенсіянерку. Кіроўца аб’язджаў "Фольксваген", які стаяў на правай абочыне, і не заўважыў жанчыну, якая ішла ўздоўж дарогі па праезнай частцы насустрач руху транспарту.

Цяпер яна ў рэанімацыі.

У Смаргоні збілі дзяўчынку

Ужо вечарэла, калі 10-гадовая гімназістка перабягала вуліцу Савецкую. Дзяўчынка заўважыла маршрутку і імкнулася паспець на яе.

У гэты час кіроўца "Саманды" спыніўся перад пешаходным пераходам, каб прапусціць людзей. Потым паехаў далей, але ў дзесяці метрах ад  пераходу дзяўчынка выскачыла на дарогу.

Яна так спяшалася, што не заўважыла машыну.

Дзяўчынка шпіталізаваная.

Паводле Гродзенскай дзяржаўтаінспекцыі.

Фота cache.zr.ru

←Крупную партию контрабандной одежды в Минске изъяли таможенники.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика