Пах аміяку, кашаль, слёзы. Людзей эвакуіруюць з мясакамбіната. Дарогі перакрыты
07.12.2012
—
ЧП
Сёння, 7 снежня, каля 11.30 у рэдакцыю патэлефанавала жанчына і паведаміла, што з тэрыторыі мясакамбіната адчуваецца непрыемны пах аміяку.
Па словах начальніка аддзела па надзвычайных сітуацыях Вячаслава Грыня, здарылася ўцечка пароў аміяку з нявыкарыстанага абсталявання.
Зараз на месцы здарэння выратавальнікі ліквідуюць наступствы.
У рэдакцыю патэлефанавала відавочца здарэння Марына Шупенька, якая расказала, што, калі праходзіла міма мясакамбіната, пачула непрыемны рэзкі пах аміяку, ад якога градам паліліся слёзы і пачаўся кашаль. Людзей, якія знаходзіліся на прадпрыемстве, адразу пачалі эвакуяваць. Пачалі эвакуяваць і нават тых, чые прадпрыемствы знаходзіліся паблізу. Вуліца Гарадоцкая для праезду закрытая.
Больш падрабязную інфармацыю чытайце пазней на сайце.
Вольга ЮРКЕВІЧ.