Дзень нараджэння скончыўся пажарам
29.11.2012
—
ЧП
Здарэнне адбылося ў Аляхновічах 26 лістапада каля 21.00. Ніхто не пацярпеў.
Інспектар групы прапаганды і навучання Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Марына Ермакова паведаміла, што калі супрацоўнікі МНС прыехалі на месца здарэння, дом быў ахоплены полымем.
Дах згарэў цалкам, адзін пакой выгараў, яшчэ ў трох закураныя сцены.
Папярэдняя прычына пажару - парушэнне правілаў эксплуатацыі электасетак.
Да таго ж, у доме была старая электраправодка.
Цяпер выратавальнікі правяраюць электраправодку ў іншых дамах вёскі Аляхновічы.
Настасся РОЎДА.
Фота bymedia.net