Збіў маці і падпаліў дом
14.11.2012
—
ЧП
У нядзелю, 4 лістапада, у вёсцы Солы гарэў дом. Падпаліў яго 53-гадовы гаспадар, які жыў у ім разам з маці.
Паводле слоў намесніка начальніка Смаргонскага раённага аддзела Следчага камітэта Віталя Раманоўскага, мужчына нідзе не працаваў і шмат піў. Яго маці з-за гэтага часта трапляла пад гарачую руку. У той дзень сын зноў прыйшоў п’яны. Прыдзіркі да маці скончыліся яе збіваннем.
Жанчына павалілася на падлогу і не змагла падняцца, а сын тым часам узяў запалкі і заявіў, што спаліць і сябе, і ўсё вакол. Хутка загарэліся сцены і фіранкі. Убачыўшы гэта, мужчына выскачыў у акно. Маці ж вынеслі суседзі.
Цяпер яна ў бальніцы.
Сын прызнаўся ў здзейсненым. Узбуджаная крымінальная справа.
Паводле Ігара БЕЛАЗЁРАВА, УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Фота liveinternet.ru