Дзяўчынка, на шчасце, знайшлася...

Источник материала:  
22.09.2012 — ЧП

Раніцай 20 верасня жанчына, якая з траімі дзецьмі пражывае ў вёсцы Лесічыцы Бярозаўскага раёна, прыехала разам са сваёй двухгадовай дачкой у госці да сястры ў вёску Пяскі. Як расказала сама жанчына, у перыяд з 11.20 да 12 гадзін кантролю за дзіцем не было. Пасля гэтага цягам гадзіны жанчыны самастойна спрабавалі знайсці дзяўчынку. Пасля няўдалых пошукаў яны мусілі звярнуцца па дапамогу ў МНС. У пошукавых работах былі задзейнічаны выратавальнікі, міліцыянеры і мясцовыя жыхары... На шчасце, учора днём малую знайшоў у чатырох кіламетрах ад вёскі мясцовы жыхар. У дзяўчынкі было агульнае пераахалоджванне.

Сяргей РАСОЛЬКА

←На таможне изъяты контрабандные стоматологические инструменты на 1 млрд. рублей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика