Жанчына і лось загінулі
На дарозе ў Светлагорскім раёне пад колы "Рэно-10", якім кіраваў 64-гадовы мужчына, раптам кінуўся лось.
Пасля сутыкнення іншамарка з'ехала на абочыну і стукнулася аб дрэва. Траўмы атрымалі двое пасажыраў 1953 года нараджэння. Пацярпелыя шпіталізаваны ў Светлагорскую цэнтральную раённую бальніцу. Маладая жанчына, якая таксама знаходзілася ў салоне, памерла ад атрыманых ран.
Ірына АСТАШКЕВІЧ.
З камбайнаў злілі паліваУ Аршанскім раёне ноччу супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманы зладзеі, якія з двух камбайнаў "КСЗ-10К", якія знаходзіліся на полі, скралі каля 200 літраў дызельнага паліва. Шкоду ў гаспадарцы ацанілі на суму больш за мільён рублёў. Заведзена крымінальная справа. Выкрадзенае канфіскавана.
Аляксандр ПУКШАНСКІ
Браў, пакуль не спынілі...Камітэтам дзяржаўнай бяспекі спынена незаконная дзейнасць старшага інспектара УДФР Камітэта дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці. Паводле інфармацыі прэс-службы УКДБ па Гродзенскай вобласці, супрацоўнік фінансавай міліцыі быў затрыманы пры атрыманні незаконнага грашовага ўзнагароджання ў памеры 570 амерыканскіх долараў. У ходзе следства ўстаноўлена, што на працягу 2011—2012 гадоў ён неаднаразова атрымліваў у якасці хабару ад аднаго з жыхароў г. Гродна матэрыяльныя каштоўнасці і грашовыя сродкі за вырашэнне пытання аб зацягванні следства і спыненні расследавання ў дачыненні яго крымінальнай справы. Упраўленнем Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці ў дачыненні да старшага інспектара была заведзена крымінальная справа. У выніку далейшых аператыўна-следчых дзеянняў упраўленнем КДБ па Гродзенскай вобласці выяўлены дадатковыя эпізоды незаконнай дзейнасці супрацоўніка фінансавай міліцыі, у выніку чаго заведзена яшчэ адна крымінальная справа.
Барыс ПРАКОПЧЫК