"Тытунёвыя" колы грузавіка
На беларуска-латвійскім участку мяжы віцебскія мытнікі канфіскавалі партыю цыгарэт, якая перамяшчалася даволі незвычайным спосабам: тытунь — каля 2-х тысяч пачкаў — схавалі ў хадавых колах аўто.
Грузавы аўтамабіль маркі "Вольва" пад кіраваннем грамадзяніна Латвіі прыбыў у мытны пункт "Урбаны" для агляду перад выездам з Беларусі. На першы погляд, транспартны сродак не выклікаў ніякіх падазрэнняў. Аднак падчас правядзення мытнага кантролю ў інструментальнай скрыні кабіны цягача было знойдзена некалькі дзясяткаў пачкаў расійскіх цыгарэт. Апошнія не былі заяўлены ў мытнай дэкларацыі. Аўто адправілі на больш пільны агляд. Праверыўшы транспартны сродак на наяўнасць схованак, у двух колах паўпрычэпа мытнікі знайшлі каля 2-х тысяч пачкаў цыгарэт расійскай вытворчасці. Кантрабандны тытунь канфіскавалі.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.