Збілі лася, сутыкнуліся з дрэвам...

Источник материала:  
04.09.2012 — ЧП

Пасля гадзіны ночы на 37-м кіламетры трасы Мінск — Маладзечна паблізу вёскі Шчэрбіны Мінскага раёна легкавік сутыкнуўся з ласём.

— Пасля гэтага "Аўдзі" з'ехала ў кювет, дзе сутыкнулася з дрэвам, — распавёў "Звяздзе" галоўны спецыяліст цэнтра прапаганды і навучання пры Мінскім абласным упраўленні МНС Аляксей Рак. — У выніку загінуў пасажыр — 22-гадовы хлопец. Выратавальнікам давялося дэблакіраваць яго з салона. 21-гадовы кіроўца легкавіка быў шпіталізаваны ў медустанову з папярэднім дыягназам "чэрапна-мазгавая траўма сярэдняй ступені цяжару, множныя ўдары і сінякі твару". Абодва маладзёны — грамадзяне Расійскай Федэрацыі. Расследаваннем прычын і абставін дарожна-транспартнага здарэння займаецца ДАІ Мінскага раёна.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Джентльмены так себя не ведут

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика