Агонь у крэпасці

Источник материала:  
01.09.2012 — ЧП

Пра пажар у будынку старой крэпасці па вуліцы Карбышава ў Бабруйску стала вядома а палове чацвёртай гадзіны дня ад выпадковага відавочцы.

На месцы падраздзяленні МНС убачылі, што адкрытым полымем гарыць дах будынка, які ўваходзіць у састаў мемарыяльнага комплексу "Бабруйская крэпасць" 1752 года пабудовы і з'яўляецца помнікам архітэктуры рэспубліканскага значэння. Да 2004 года тут знаходзілася гаўптвахта, а пасля будынак не эксплуатаваўся. У выніку пажару было пашкоджана 200 квадратных метраў даху. Як мяркуецца, прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём. Вінаватая асоба ўстанаўліваецца.

Сяргей РАСОЛЬКА.


Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика