Цана паперкі

Источник материала:  
25.08.2012 — ЧП

Грамадзянін Польшчы, які прыбыў на тэрыторыю нашай краіны па чыгунцы, не запоўніў мытную дэкларацыю, хоць яму гэта прапаноўвалі зрабіць. На вуснае пытанне супрацоўніка Брэсцкай мытні адносна колькасці валюты, госць назваў лічбу, якая адпавядае прыкладна шасці тысячам долараў. А калі багаж праверылі, то знайшлі валюты больш як на 10 тысяч долараў. Грошы канфіскавалі ў адпаведнасці з мытным заканадаўствам.

Яна СВЕТАВА.

Распаліў няўдала вогнішча...

У Гомельскай вобласці пры распальванні вогнішча пры дапамозе бензіну сур'ёзна пацярпеў мужчына.

Пацярпелы, 30-гадовы індывідуальны прадпрымальнік, адпачываў на возеры Камарына, што за два кіламетры ад Рагачова. Раскладваючы ўвечары вогнішча, вырашыў аблегчыць справу пры дапамозе бензіну. Пары ўспыхнулі, і ў выніку мужчына атрымаў апёкі першай-трэцяй ступені абедзвюх рук, тулава, галавы (20 працэнтаў паверхні цела). Зараз грамадзянін знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні Рагачоўскай цэнтральнай раённай бальніцы. Стан яго ўрачы ацэньваюць як цяжкі...

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Полиция: стрельбу в Нью-Йорке в приступе гнева открыл уволенный дизайнер

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика