Будучыя ветэрынары "папаліся" на мясе

Источник материала:  
23.08.2012 — ЧП

Незаконныя здабыча і гандаль свежым мясам скончыліся для траіх будучых ветэрынараў — цяпер ужо былога студэнта Віцебскай ветэрынарнай акадэміі і двух экс-навучэнцаў аграрнага каледжа — не толькі выключэннем з устаноў адукацыі, але і абвінаваўчым прысудам.

— Увесну гэтага года трое будучых спецыялістаў ветэрынарнай справы вырашылі выкрасці цялят з фермы, якая належыць аграрнаму каледжу. Старанна ўсё спланаваўшы, вечарам пачалі ажыццяўляць задуманае. Пад'ехалі на машыне з прычэпам да абумоўленага месца. Машыну схавалі, а самі пешшу пайшлі праз поле да фермы. Пасля таго як пераканаліся ў адсутнасці аховы, зайшлі ў памяшканне цялятніка і выбралі траіх цялят. Жывёл спакойна вывелі з фермы, а пасля загрузілі ў сваю машыну, — расказвае Наталля Сеўрукова, пракурор арганізацыйна-кантрольнага аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці. — Ад'ехаўшы трохі ад месца здарэння, цялят зарэзалі спецыяльна ўзятымі з сабой нажамі. Тушы пакінулі на закінутай ферме, а самі адправіліся дадому. На наступны дзень патэлефанавалі знаёмаму, якому прапанавалі купіць, а калі не хоча, рэалізаваць свежае мяса. Знаёмы хутка дамовіўся аб сустрэчы з патэнцыйным пакупніком.

Хлопцы, забраўшы дзве разабраныя тушы, прыехалі на сустрэчу. Пакупніком аказалася жанчына, якая гандлявала свежым мясам на адным з віцебскіх рынкаў. Яна адразу ж пацікавілася, адкуль мяса ў маладых людзей. У адказ пачула, што яны, маўляў, самі вырошчваюць маладняк буйной рагатай жывёлы. Так бы мовіць, "фермеры". Як вопытны ў такіх справах чалавек, жанчына папрасіла даведку. Хлопцы запэўнілі, што прывязуць яе пазней.

За здзяйсненне крадзяжу, які быў учынены групай асоб, суд Віцебскага раёна прысудзіў аднаго "ветэрынара" да 2 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі без канфіскацыі маёмасці, а дваіх яго таварышаў — да 2 гадоў пазбаўлення волі без канфіскацыі маёмасці. Пры гэтым кожнаму пашчасціла атрымаць адтэрміноўку выканання пакарання — на 2 гады 6 месяцаў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←На юге Германии перевернулся автобус с детьми

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика