У Польшчы падчас тэніснага турніра памёр бацька беларускага спартоўца
16.08.2012 14:27
—
ЧП
У Польшчы падчас тэніснага турніра памёр бацька беларускага спартоўца
Мужчына страціў прытомнасць на трыбунах падчас турніру для 12-гадовых падлеткаў у Шчэціне.
Як паведамляюць польскія СМІ, трагічны выпадак адбыўся 15 жніўня. Беларус назіраў за гульнёй свайго сына, калі раптоўна страціў прытомнасць.
Спачатку яго спрабавалі рэанімаваць заўзятары, праз 2-3 хвіліны прыехала хуткая дапамога. Аднак выратаваць мужчыну не ўдалося. Прычынай смерці, верагодна, стаў сардэчны прыступ. Паліцыя і пракуратура праводзяць расследаванне.
Паведамляецца, што медыцынская дапамога таксама спатрэбілася сыну памерлага, які быў у шокавым стане.