Дзіця і дарога
У Бабруйску ў дарожна-транспартным здарэнні пацярпела 2-гадовая дзяўчынка. Аўтамабіль, якім кіраваў 24-гадовы мужчына, выехаў на сустрэчную паласу і ўдарыўся ў "ГАЗ". З траўмамі дзіця дастаўлена ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.
— Цяпер ідзе праверка здарэння, яго абставіны высвятляюцца, аднак ужо цяпер можна сказаць, што дзіця не знаходзілася ў аўтамабільным крэсле і не было прышпілена рэменем бяспекі, — паведаміла інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе Магілёўскай ДАІ Таццяна Старасотнікава.
У час летніх вакацый у Магілёўскай вобласці пацярпелі ўжо 16 дзяцей. ДАІ рыхтуецца да жніўня, які звычайна вызначаецца павелічэннем ДТЗ з удзелам непаўналетніх, і аб'яўляе прафілактычную акцыю "Дзіця — галоўны пасажыр".
Ілона Іванова.