Даў парулiць?

Источник материала:  
10.08.2012 — ЧП

У рэанiмацыi зараз знаходзiцца 17-гадовы юнак, якi кiраваў машынай "Kia" на аўтадарозе, што вядзе ад пункту пропуска Новая Гута да Гомеля. Сям'я (бацька i двое сыноў з горада Чэхава Маскоўскай вобласцi) вярталiся з адпачынку дадому. Аварыя адбылася каля вёскi Калiнiна. У прэс-службе ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама расказалi, што хлопец не справiўся з кiраваннем i выехаў на паласу сустрэчнага руху, пасля чаго iншамарка сутыкнулася з МАЗам. У вынiку 47-гадовы бацька, якi сядзеў на пярэднiм сядзеннi, загiнуў на месцы здарэння. Старэйшы 21-гадовы сын памёр ад траўмаў у бальнiцы. За жыццё малодшага змагаюцца медыкi.

Iрына АСТАШКЕВIЧ.

←Брестчанин получил полгода ареста за пьяное вождение и угрозы милиционерам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика