Гранаты на будпляцоўцы
10.08.2012
—
ЧП
Увечары ў Мінскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне адносна прапажы чалавека ў лесапаласе паблізу вёскі Малая Валоўшчына.
— Было высветлена, што ўдзень напярэдадні мінчанін-пенсіянер 1952 года нараджэння, які быў на сваёй дачы ў вёсцы Малая Валоўшчына, выправіўся ў лес у кірунку вёскі Захарычы. І не вярнуўся. Увечары наступнага дня занепакоеная жонка звярнулася ў Мінскае РУУС, — паведамілі ў Мінскім абласным упраўленні МНС. Пошукі прапаўшага праводзяць супрацоўнікі міліцыі, выратавальнікі. Па апошніх звестках, знайсці чалавека пакуль не атрымалася. Пошукі працягваюцца.