Утрымаць не змог...
У Салігорску жанчына пасля сваркі са знаёмым выскачыла з акна.
— У службу выратавання паведамленне пра тое, што па бульвары Шахцёраў з акна кватэры на 5 паверсе шматкватэрнага жылога дома звісае жанчына, паступіла амаль у 7 гадзін раніцы, — распавёў старшы інспектар цэнтра прапаганды Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Алег Малевіч. — Пазней было высветлена, што 36-гадовы мужчына ноччу пазнаёміўся з маладой жанчынай і запрасіў яе да сябе ў кватэру. Падчас баўлення часу за спіртнымі напіткамі паміж імі адбылася сварка, пасля чаго жанчына адчыніла акно і паспрабавала выскачыць. Мужчына паспеў схапіць яе за рукі, але ўтрымліваць доўга не змог... Жанчына ўпала на зямлю. З прыкметамі жыцця пацярпелую даставілі ў Салігорскую цэнтральную раённую бальніцу.
Сяргей РАСОЛЬКА.