У пастцы калодзежа

Источник материала:  
07.08.2012 — ЧП

65-гадовага мужчыну ў Полацкiм раёне выратавальнiкi даставалi з калодзежа, якi яго лiтаральна "зацiснуў".

— А шостай гадзiне вечара гаспадар дома, якi наняў пенсiянера пачысцiць калодзеж, паведамiў аб iнцыдэнце ў службу выратавання, — расказваюць у Вiцебскiм абласным упраўленнi па надзвычайных сiтуацыях. — На прыватным падворку ў калодзежы знаходзiўся чалавек з зацiснутай нагой  на глыбiнi сем метраў. Надзвычайная сiтуацыя ўзнiкла з-за восевага зрушэння бетонных кольцаў калодзежа. Пры дапамозе гiдраўлiчнага аварыйна-выратавальнага iнструменту пацярпелага дасталi з калодзежа.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←На кладбище в Бресте злоумышленники в поисках ценностей разрыли три могилы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика