Паклаў на рахунак у Брэсце, а знялi ў Канадзе

Источник материала:  
03.08.2012 — ЧП

Няма межаў для iнфармацыйных тэхналогiй, асаблiва ў руках зладзеяў i прайдзiсветаў. Нядаўна ў брастаўчанiна ўкралi з банкаўскай карткi 53 тысячы еўра. Мужчына, якi захоўваў грошы на карт-рахунку, раптам атрымаў паведамленне, што яго рахунак замарожаны. Тады ён паспяшаўся атрымаць у банку дэталiзацыю расходаў. Аказалася, што яго карткай разлiчвалiся ў магазiнах Англii, ЗША, Канады. Пры гэтым пацярпелы сцвярджае, што яго картка межаў Беларусi не пакiдала. Зараз праверку па факце праводзяць брэсцкiя мiлiцыянеры разам з калегамi з Інтэрпала. Вядомыя факты, калi "ўмельцы" нават у Беларусi падключалi да банкаматаў прыстасаваннi, якiя здольныя счытваць рэквiзiты картак. На падставе такой iнфармацыi ў некаторых гарадах вырабляюць "клоны" картак i карыстаюцца iмi.

Яна СВЕТАВА.

←Наркотики по рецепту

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика