Адшукалі дзяцей

Источник материала:  
03.08.2012 — ЧП

Аб гэтым рэдакцыі паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінскай вобласці Аляксандр Данільчанка.

Справа ў тым, што Дзмітрый і Крысціна Светагор, 2003 года нараджэння, каля 22.00 гадзін 1 жніўня пакінулі тэрыторыю ААТ "Домоат", што ў пасёлку Гатава Мінскага раёна, а потым месцазнаходжанне іх было невядома. Адразу пасля аб'яўлення двайнят у вышук да гэтай справы падключыліся практычна ўсе службы і падраздзяленні Мінскай абласной міліцыі. Аб знікненні дзяцей паведамлялі ўсе СМІ. Даволі хутка пасля гэтага супрацоўнікам Мінскага РУУС патэлефанавалі грамадзяне і паведамілі, што бачылі падобных па прыкметах дзетак на ўскрайку пасёлка Гатава. Потым супрацоўнікі Мінскага РУУС адшукалі малых на тэрыторыі дзіцячага садка. Высветлілася, што дзеці правялі ноч у альтанцы. Міліцыі яны растлумачылі, што вырашылі "павандраваць", а вось расказаць аб гэтым сваім бацькам пабаяліся.

Сяргей ПАЛІНІН.

←Наркотики по рецепту

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика