40 чалавек зніклі ў лясах

Источник материала:  
02.08.2012 — ЧП

Супрацоўнікамі міліцыі Віцебскай вобласці адшукваюцца 40 чалавек, што прапалі без вестак за апошнія дзесяць гадоў. Гэтыя грамадзяне пайшлі ў лес для збору лясных дароў і не вярнуліся. Палова з іх — пенсіянеры. Сёлетнім летам не мелі поспеху пошукі двух такіх грамадзян.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку УУС Віцебскага аблвыканкама нагадваюць, як правільна арганізаваць паход у лес. Перш за ўсё блізкія і сваякі павінны дакладна ведаць, куды адправіўся чалавек, з кім ён пайшоў. Неабходна мець пры сабе мінімальны запас пітной вады. Таксама перад паходам у лес трэба абавязкова зарадзіць мабільны тэлефон. Нават калі на мабільным рахунку скончыліся грошы, можна выклікаць экстранныя службы.

Выратавальнікі раяць узяць з сабой набор запалак у воданепранікальнай упакоўцы... Адзенне для паходу ў лес рэкамендуецца выбіраць яркіх тонаў. Камуфляжная форма, старыя курткі, якія грыбнікі апранаюць для паходу ў лес, толькі ўскладняюць пошукі зніклых, паколькі "зліваюцца" з дрэвамі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Трясина рассталась с кладом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика