Машыну абакралі ў гаражным кааператыве

Источник материала:  
01.08.2012 — ЧП

Барсетку з двума мабільнымі тэлефонамі, дакументамі і грашыма на агульную суму 5 мільёнаў 160 тысяч рублёў украў невядомы злачынца з незачыненага аўтамабіля ў адным з гаражных кааператываў горада 31 ліпеня.

Паводле інфармацыі прэс-службы міліцыі Мінскай вобласці, здарэнне адбылося ў перыяд ад 16 гадзін 20 хвілін да 16 гадзін 50 хвілін. 30-гадовы гаспадар машыны ў гэты ж дзень звярнуўся ў міліцыю.

Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле “Крадзеж”.

Таццяна КАСЬЯН.

←В агросекторе Беларуси с начала года произошло 69 пожаров

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика