Пацягнула на вугра

Источник материала:  
12.07.2012 — ЧП

Работнікі Мядзельскай міжрайінспекцыі затрымалі на возеры двух непрацуючых грамадзян, якія пры дапамозе 170 донных вудаў незаконна здабылі дзевяць асобін вугра.

— Гэты від для аматарскай лоўлі забаронены, — нагадалі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. — Вага ўлова склала 11 кілаграмаў. Шкода прыродным рэсурсам ацэнена ў 4,5 мільёна рублёў. Зараз праваахоўныя органы вырашаюць пытанне крымінальнай адказнасці браканьераў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Настоящий полковник

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика