Не зрабіў высноў — адказвай

Источник материала:  
12.07.2012 — ЧП

Непрацуючага 30-гадовага грамадзяніна ўжо неаднойчы прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства. Ды, відаць, тая навука не пайшла на карысць, бо зараз браканьеру пагражае крымінальная адказнасць.

На выездзе з вадаёма ў Талачынскім раёне работнікі Аршанскай міжрайінспекцыі праверылі яго аўтамабіль і знайшлі ў багажніку лодку і дзве сеткі агульнай даўжынёй 100 метраў са свежай азёрна-рачной рыбай. Усё гэта разам з уловам канфіскавана.

Шкоду прыродным рэсурсам ацанілі ў больш чым 21 мільён рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА

←Настоящий полковник

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика