Патоп на Косаўскім тракце
23.06.2012
—
ЧП
У Слоніме ўвечары прайшоў моцны дождж. У выніку выпадзення такіх "шчодрых" ападкаў літаральна за паўгадзіны былі падтоплены дзевяць падворкаў.
Адбылося гэта на вуліцах Косаўскі тракт і імя Морыса Тарэза. Глыбіня падтаплення, паводле інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, склала 30-40 сантыметраў. Эвакуацыя насельніцтва не праводзілася. Ужо да апоўначы адпампоўванне вады было завершана на ўсіх падтопленых падворках. Для гэтых работ задзейнічалі сілы і сродкі Слонімскага раённага падраздзялення МНС і брыгаду мясцовага дарожна-эксплуатацыйнага прадпрыемства.
Сяргей РАСОЛЬКА.