Загінуў хлопчык
У Баранавіцкім раёне патануў 10-гадовы школьнік. Ён купаўся разам з двума прыяцелямі ў возеры каля пасёлка Жамчужны. У нейкі момант дзеці пачалі тануць. Двое мужчын, якія непадалёку лавілі рыбу, паспяшаліся на дапамогу. Дваіх выцягнулі, аднаго не паспелі. Яго цела знайшлі пазней вадалазы.
У Ганцавічах выратавальнікі выцягнулі з вады 7-гадовага хлопчыка. Яго маці ненадоўга аслабіла ўвагу, але гэтага хапіла, каб дзіця пачало тануць. На шчасце, супрацоўнік адпаведнай службы хутка зарыентаваўся.
Яна СВЕТАВА.
Вежавы кран "абчысцілі"У Оршы з вежавага крана ўкралі дваццаць метраў кабелю.
Вечарам у Аршанскі гарадскі аддзел унутраных спраў патэлефанавалі з адміністрацыі будаўнічага прадпрыемства і паведамілі, што з вежавага крана, які знаходзіцца на будаўнічай пляцоўцы, укралі дваццаць метраў кабелю. Шкоду ацанілі на суму 5,6 мільёна рублёў.
Міліцыяй было ўстаноўлена, што злачынства здзейснілі двое хлопцаў (1995 і 1996 гадоў нараджэння), якія знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх. Аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа.
Аляксандр ПУКШАНСКІ