І ніякай удзячнасці

Источник материала:  
23.06.2012 — ЧП

Начальнік Тураўскага аддзялення міліцыі Генадзь Матарас разам з інспектарам крымінальна-выканаўчай інспекцыі Надзеяй Масла познім вечарам выехалі па выкліку ў дом, дзе, па словах суседкі, адбывалася нешта нядобрае.

Як толькі супрацоўнікі міліцыі зазірнулі ў памяшканне, з дзвярэй паваліў дым. Малодшая з дзвюх жанчын, жыхарак гэтага дома, якая сядзела недалёка ад увахода, была на добрым падпітку. Пра маці патлумачыла, што "тая дзесьці ў хаце". Пакуль старшы лейтэнант Масла выцягвала першую грамадзянку на вуліцу, маёр Матарас кінуўся на пошук другой. Знайшоў яе ў адным з пакояў, на ложку, таксама п'яную, і прымусова выцягнуў з хаты. Супрацоўнікі МНС, якія прыехалі на месца здарэння, завяршылі тушэнне агню, пачатае міліцыянерамі. Медыкі канстатавалі ў жанчын лёгкую ступень атручвання чадным газам. Між тым, грамадзянкі былі вельмі незадаволены пільнай увагай спецыяльных службаў да іх асоб. Яны так і не зразумелі, што на гэты раз смерць была за крок ад іх.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

А за "клубнічку" адкажа

Супрацоўнікамі транспартнай міліцыі па месцы жыхарства быў затрыманы 20-гадовы непрацуючы вясковец з Аршанскага раёна, які адшукваўся за тое, што з камп'ютара на перагаворным пункце "Белтэлекам" у будынку аршанскага чыгуначнага вакзала размясціў у інтэрнэт-рэсурсе "УКантакце" тры файлы, якія змяшчаюць інфармацыю парнаграфічнага характару.

Цікава, што падчас следства гэты аматар "клубнічкі" схаваўся ад праваахоўных органаў — з'ехаў у Расійскую Федэрацыю на заробкі.

Акрамя ўсяго іншага, было высветлена, што малады чалавек не толькі распаўсюджваў "гарачыя ролікі", але і здзейсніў некалькі крадзяжоў на тэрыторыі Аршанскага раёна, за што таксама будзе адказваць перад судом. Злодзею пагражае агульнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 4 гадоў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←ДТП под Кобрином: водитель уснул за рулем и врезался в знак

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика