"Памяняць амерыканца на еўрапейца", або да пяці гадоў... волі не бачыць

Источник материала:  
14.06.2012 — ЧП

48-гадовы жыхар Салігорскага раёна зарабіў за 9 месяцаў — са жніўня мінулага года — звыш 340 мільёнаў рублёў, займаючыся ў сталіцы падпольнымі валютна-абменнымі аперацыямі.

Паводле інфармацыі прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкама, падчас комплексу спецмерапрыемстваў па выяўленні лжэпрадпрымальніцкіх структур выйшлі на чалавека, які дапамагаў арганізатарам апошніх падпольна абменьваць валюту.

Што цікава: пры вырашэнні пытанняў з незаконным абменам валюты па мабільным тэлефоне грамадзянін адмыслова канспіраваўся. Напрыклад, пры абмене долараў на еўра замест назвы грошай выкарыстоўваў фразы кшталту "Памяняць амерыканца на еўрапейца", патрэба канверсаваць расійскія рублі ў беларускія агучвалася як набыццё білета на цягнік "Масква — Мінск". Беларускія рублі перавесці ў долары? Гучала фраза: адправіць чалавека (тысяча долараў) з Беларусі ў Амерыку. Былі і агульныя абазначэнні: грошы — фарба (долар — зялёная, беларускі рубель — белая), якая вымяралася ў "літрах", абмен — перафарбоўванне, курс валют назваўся "маршрутам", "памерам", "рэжымам". У асобных выпадках былі і спецыфічныя шыфры: 10 тысяч долараў — 10 тон ліста, 5 тысяч — 5 слоікаў зялёнага гарошку.

Падчас затрымання ў валютчыка было канфіскавана звыш 1,5 тысячы долараў, 20 тысяч расійскіх і 20 мільёнаў беларускіх рублёў, прызначаных для "рэшты" кліентам.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Охота на ведьм

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика