Выкрадальнiкаў кароў будуць судзіць

Источник материала:  
13.06.2012 — ЧП

Справа выкрадальнiкаў кароў з фермаў у Вiцебскай i Мiнскай абласцях накiравана ў суд, паведамiў пракурор аддзела пракуратуры Вiцебскай вобласцi Андрэй Бандажэцкi.

Як было ўстаноўлена следствам, трое жыхароў Вiцебскай вобласцi з чэрвеня па снежань 2011 года займалiся крадзяжом буйной рагатай жывёлы ў Лепельскiм, Бешанковiцкiм, Сенненскiм, Аршанскiм раёнах Вiцебскай вобласцi i Крупскiм раёне Мiнскай вобласцi. Ім iнкрымiнуецца 13 злачынных эпiзодаў з крадзяжом 34 кароў на агульную суму Br48,2 млн. Схема дзеянняў злачынцаў была простая: позна ўвечары яны пад'язджалi да фермы, пакуль адзiн з зламыснiкаў сачыў за вартаўнiком, двое iншых выводзiлi або выносiлi, у залежнасцi ад вагi, бычкоў i цёлачак. Жывёла адразу перавозiлася i прадавалася скупшчыку.

Такому масаваму крадзяжу садзейнiчаў шэраг фактараў: крадзяжы ўчынялiся з дрэнна або наогул неасветленых фермаў, якiя да таго ж практычна не зачынялiся. Ахова на iх ажыццяўлялася толькi адным вартаўнiком, нягледзячы на значныя тэрыторыi. Да таго ж i самi вартаўнiкi часта не былi прыкладам добрасумленных работнiкаў — яны проста спалi на працоўным месцы.

Пракуратура таксама звярнула ўвагу, што большасць крадзяжоў учынялася з фермаў у Лепельскiм раёне, што можа сведчыць пра слабую прафiлактычную працу мясцовых органаў унутраных спраў.

БЕЛТА.

←Полет закончился трагедией

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика