Пажарныя ў Смаргоні выратавалі ад смерці 72-гадовую бабулю
12.06.2012 10:41
—
ЧП
Пажарныя ў Смаргоні выратавалі ад смерці 72-гадовую бабулю

Пра тое, што з вокнаў дома на вуліцы Першамайскай ідзе густы чорны дым, паведаміла выратавальнікам суседка, паведамляе прэс-служба ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Гродзенскай вобласці.
Выратавальнікі, якія прыехалі на месца, у задымленым доме адразу пачалі шукаць людзей. У пакоі каля ложка пажарныя знайшлі 72-гадовую гаспадыню дома. Яна была ў непрытомным стане. Брыгада “хуткай дапамогі” адвезла бабулю ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.
Па папярэдніх дадзеных, прычына пажару – кароткае замыканне электрычнай праводкі халадзільніка.