А ў багажніку — рыбы і ракаў на 77,5 мільёна рублёў

Источник материала:  
05.06.2012 — ЧП

У такую суму — 774 базавыя велічыні, або амаль 77,5 мільёна рублёў — ацэнена шкода прыродным рэсурсам, якую нанеслі ім два браканьеры.

Як расказалі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, работнікі Лепельскай міжрайінспекцыі пры ўдзеле супрацоўнікаў Ушацкага ДАІ, правяраючы ў адной з вёсак легкавы аўтамабіль, знайшлі ў яго багажніку буйны ўлоў — 13 асобін розных відаў рыб і 472 (!) асобіны вузкапалага рака. Здабычу, вядома, канфіскавалі. Гэтак жа, як і рыштунак для падводнага палявання: падводную стрэльбу, гідракасцюм, ласты, маску, дыхальную трубку. Па матэрыялах праверкі вынікае, што затрыманыя — непрацуючыя грамадзяне 1965 і 1966 гадоў нараджэння — з выкарыстаннем вышэйпералічанага арсенала здабылі рыбу і ракаў на возеры Бельскае ва Ушацкім раёне. Вырашаецца пытанне крымінальнай адказнасці названых грамадзян.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Огонь прошелся по истории

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика