"Сацыяльныя работнікі" затрыманы па гарачых слядах

Источник материала:  
01.06.2012 — ЧП

29 мая дзве жанчыны пад маркай сацыяльных работнікаў праніклі ў кватэру мінчанкі 1933 года нараджэння і скралі ў яе 200 долараў і 400 тысяч беларускіх рублёў. Пацярпелая адразу ж пасля таго, як заўважыла прапажу, звярнулася ў міліцыю... Псеўдасацыяльнымі работнікамі аказаліся цыганкі з Данецка і Арэхава-Зуева, якіх нарад Першамайскага аддзела Дэпартамента аховы МУС затрымаў па гарачых слядах. У дачыненні абедзвюх заведзена крымінальная справа за крадзеж. І не адна... Высветлена, што затрыманыя ў той жа дзень аналагічным чынам скралі 800 тысяч беларускіх рублёў і залаты пярсцёнак у пенсіянеркі з Заводскага раёна. Паводле слоў афіцыйнага прадстаўніка ўпраўлення Следчага камітэта Беларусі па Мінску Аляксандра ГЕРАСІМАВА, падазраваныя ўзятыя пад варту, правяраецца верагоднасць здзяйснення імі іншых крадзяжоў.

Надзея ДРЫЛА.

←Кого не растерзала, того покусала

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика