Каб замесці сляды, падпалілі дом...

Источник материала:  
01.06.2012 — ЧП

Двое вынеслі з прыватнага дома мінчанкі 19 760 долараў. Пасля гэтага, каб замесці сляды, дом падпалілі. Як паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта Беларусі па Мінску, адзін з падазраваных — непрацуючы мінчанін 1987 года нараджэння — затрыманы і ўзяты пад варту. У дачыненні да яго і яго саўдзельніка (асоба і месцазнаходжанне апошняга высвятляецца) Ленінскім раённым аддзелам Следчага камітэта заведзены дзве крымінальныя справы — за крадзеж у асабліва буйным памеры і наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці. Сума ўрону, нанесенага пацярпелай, устанаўліваецца.

Надзея ДРЫЛА, Сяргей РАСОЛЬКА.

←Кого не растерзала, того покусала

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика