Разліў бензін і чыркнуў запалкай...
01.06.2012
—
ЧП
Недаравальную неабачлівасць праявіў 24-гадовы жыхар Ляхавіцкага раёна, калі пераліваў бензін з адной ёмістасці ў другую. Малады чалавек рабіў гэта ў кладоўцы сваёй бабулі. Паліва трохі разлілося, і хлопец захацеў асвятліць цёмную кладоўку. Чыркнуў запалкай — і на ім загарэлася адзенне. Ён змог збіць полымя і вывесці з хаты 88-гадовую бабулю. Пенсіянерка не пацярпела, а вось унук атрымаў 20 працэнтаў апёкаў цела. Да прыезду пажарных хата практычна згарэла.
Яна СВЕТАВА.