Знойдзены тайнік "чорных капальнікаў"

Источник материала:  
30.05.2012 — ЧП

Супрацоўнікі ўпраўлення КДБ па Магілёўскай вобласці знайшлі захаванні боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай — агульнай вагой звыш 90 кг у трацілавым эквіваленце.

Паводле інфармацыі прэс-групы УКДБ па Магілёўскай вобласці, каля 200 мінамётных мін рознага калібру, 5 артылерыйскіх снарадаў, гранаты, патроны, узрывальнікі былі схаваны ў тайніках "чорных капальнікаў" — у лясным масіве паблізу вёсак Старая Буда Чавускага, Слаўная Слаўгарадскага і Каменка Дрыбінскага раёнаў Магілёўскай вобласці. Увесь арсенал вынішчаны сапёрна-піратэхнічнай групай в/ч 5523. Зараз ідзе пошук асоб, якія маюць дачыненне да стварэння захавання. Паводле Крымінальнага Кодэкса, пакаранне за ўчыненне падобнага злачынства прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да 12 гадоў. Пазбегнуць прымянення санкцый можна толькі пры добраахвотнай выдачы праваахоўным органам пералічаных прадметаў.

Святлана БАРЫСЕНКА.

←Игра с калием

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика