Падмануў на 28 мільёнаў

Источник материала:  
30.05.2012 — ЧП

Дзве крымінальныя справы за буйное махлярства заведзены ў дачыненні да прадпрымальніка з Мінска, паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску, падпалкоўнік юстыцыі Аляксандр Герасімаў.

Фрунзенскі (горада Мінска) раённы аддзел Следчага камітэта 28 мая завёў дзве крымінальныя справы ў дачыненні да мінчаніна 1986 г.н., які зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік. Ён ужо мае непагашаную судзімасць за аналагічныя злачынствы (асуджаны з адтэрміноўкай прыгавору). Нягледзячы на гэта, з 2011 года ён заключаў дагаворы з грамадзянамі на пастаўку будаўнічых матэрыялаў, атрыманыя грошы прысвойваў, а будматэрыялы не пастаўляў. Толькі па дзвюх вышэйуказаных крымінальных справах урон грамадзянам склаў каля Br28 млн. Акрамя таго, следчыя высветлілі, што падазроны па дагаворах арэнды браў напракат дарагія фотаапараты і відэакамеры, якія прадаваў, а грошы прысвойваў.

Затрыманага падазраюць больш чым у 10 падобных эпізодах. Цяпер вядзецца следства, мужчына затрыманы і ўзяты пад варту.

БЕЛТА.

←Игра с калием

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика