Упала на "казырок"

Источник материала:  
30.05.2012 — ЧП

У Віцебску 12-гадовая дзяўчынка ўпала з сёмага паверха дзесяціпавярховага дома на "казырок" пад'езда. Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Максіма Горкага.

Выратавальнікі знялі школьніцу з казырка і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Па словах урачоў, у дзяўчынкі чэрапна-мазгавая траўма, адкрыты пералом абедзвюх галёнак. Прычыны таго, што адбылося, высвятляюцца.

Нагадаю, што 22 мая ў Наваполацку работнікі МНС выратавалі 22-гадовую дзяўчыну, якая ўпала на "казырок" крамы з чацвёртага паверха.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Игра с калием

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика