Правінцыйныя мільярдэркі

Источник материала:  
30.05.2012 — ЧП

Дзве нячыстыя на руку дамы зэканомілі на падатках мільярд рублёў.

Яны ў складзе групы "спецыялізаваліся" на ажыццяўленні незаконных бартарных здзелак з дзяржаўнымі прадпрыемствамі Аршанскага, Полацкага, Верхнядзвінскага раёнаў. Пры гэтым выкарыстоўвалі рэквізіты неіснуючых прадпрымальніцкіх структур. Цікава, што паралельна зладзейкі дзейнічалі і ад імя легальных фірмаў. Дамы раней не судзімыя. Працавалі ў розных камерцыйных структурах на розных пасадах: ад менеджара да дырэктара.

Схема незаконнай дзейнасці заключалася ў наступным. Прадпрыемствам пастаўлялі запасныя часткі для аўто. У сваю чаргу, у якасці бартару атрымлівалі сухое малако, ялавічыну і гэтак далей. Атрыманае рэалізоўвалі за наяўныя грошы.

— Некалькі чалавек на незаконнай падставе займаліся прадпрымальніцкай дзейнасцю ў перыяд з мінулага года па гэты. Дакладная колькасць удзельнікаў гэтай групы высвятляецца. "Базіравалася" яна ў Полацкім раёне. Сума нявыплачаных падаткаў даволі буйная, — расказаў Андрэй Краско, намеснік начальніка 9-га ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй па Віцебскай вобласці. — Крымінальная справа расследуецца следчым камітэтам па Віцебскай вобласці ва ўзаемадзеянні з Дэпартаментам фінансавых расследаванняў. Ужо канфіскавалі маёмасць, таварна-матэрыяльныя каштоўнасці на агульную суму больш за 350 мільёнаў рублёў. Даход ад незаконнай дзейнасці фірмы склаў каля 1 мільярда рублёў. За незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць у складзе арганізаванай групы зладзеям пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да сямі гадоў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Игра с калием

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика