Дзяўчына ўпала з чацвёртага паверха

Источник материала:  
24.05.2012 — ЧП

Прыкладна а палове адзінаццаці гадзін вечара ў службу выратавання паведамілі, што па вуліцы Моладзевай у Наваполацку з чацвёртага паверха пяціпавярховага панэльнага дома на казырок крамы ўпала дзяўчына.

Як распавялі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях, перадгісторыя здарэння такая. Падчас ужывання спіртных напояў паміж братам і сястрой успыхнула сварка. 22-гадовая дзяўчына не прыдумала нічога лепшага, як выскачыць з акна на чацвёртым паверсе. Праляцеўшы два паверхі, яна аказалася на казырку крамы №  21. Прыбыўшыя работнікі МНС знялі яе адтуль і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. З дыягназам "пералом прамянёвай косці і шчыкалаткі" пацярпелую даставілі ў Наваполацкую цэнтральную гарадскую бальніцу.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Тульские СМИ сообщают о смерти белорусской велогонщицы Полины Жук

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика