Левы тытунь

Источник материала:  
24.05.2012 — ЧП

Брэсцкія міліцыянеры і памежнікі на мяжы з Украінай каля вёскі Олтуш Маларыцкага раёна затрымалі аўтамабіль "УАЗ", якім кіраваў мясцовы жыхар. Дакументаў на права знаходжання ў памежнай паласе ён не меў. Але побач была заўважана гатовая да пагрузкі партыя цыгарэт — 37,4 тысячы пачкаў. Вадзіцель заявіў, што цыгарэты не яго, а ён едзе на дапамогу сябру. Хутка знайшлі і машыну "сябра", толькі таго ў ёй не аказалася, затое там было яшчэ 26 тысяч пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасці на суму ў 230 мільёнаў рублёў.

Яна СВЕТАВА.

←Тульские СМИ сообщают о смерти белорусской велогонщицы Полины Жук

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика