Метанон ішоў па пошце

Источник материала:  
23.05.2012 — ЧП

Метанон ішоў па пошцеТры жыхары Гомеля абвінавачваюцца ў незаконным абарачэнні наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.

Маладыя людзі арганізавалі канал кантрабанднай пастаўкі псіхатропнага рэчыва праз міжнародную паштовую сувязь. Наркотыкі перасылалі ў міжнародных паштовых адпраўленнях. Спажыўцы плацілі за "тавар" пры дапамозе міжнародных электронных плацяжоў ("вэб-мані"). Арганізатары кантрабанднага канала былі затрыманы супрацоўнікамі КДБ у момант атрымання чарговай пасылкі з Паўднёва-Усходняй Азіі. У паштовым адпраўленні знаходзілася больш за 100 грамаў парашку белага колеру. Паводле заключэння экспертызы, рэчыва з'яўляецца метанонам. Метанон (JWH-018) — сінтэтычны канабіноід, уздзеянне якога ў пяць разоў мацней, чым эфект ад ужывання канопляў. Ён з'яўляецца кампанентам папулярнай у пэўных колах сумесі Sрісе.

Затрыманыя — жыхары Гомеля ўзростам ад 27 да 35 гадоў. Самы малады ўжо адбываў пакаранне за аналагічнае злачынства. Зараз упраўленнем КДБ па Гомельскай вобласці праводзяцца следчыя дзеянні. Правяраецца версія аб выкарыстанні кантрабанднага канала для далейшай перапраўкі наркатычных і псіхатропных рэчываў у краіны Еўрасаюза.

Ірына АСТАШКЕВІЧ, Святлана БАРЫСЕНКА.

←Таможенники изъяли у жителя Бреста фотоаппараты, ввозимые в коробках из-под сока

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика