"Зялёныя" фальшыўкі на рублі. Рублі — на спіртное

Источник материала:  
23.05.2012 — ЧП

Супрацоўнікі падраздзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама і Цэнтральнага РУУС сталіцы затрымалі семярых жыхароў Мінска і Мінскай вобласці, якія распаўсюджвалі на тэрыторыі горада і вобласці падробленыя купюры наміналам 100 долараў ЗША.

— Падчас работы па справе высветлілася, што фальшывыя банкноты мэтанакіравана прывёз у краіну з замежжа яшчэ некалькі гадоў таму 66-гадовы жыхар адной з вёсак Пухавіцкага раёна, — паведамілі ў прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама. — Аднак адразу збываць іх грамадзянін не стаў. Падробленыя грошы праляжалі да сёлетняга мая, калі разам са сваімі аднавяскоўцамі і іх прыяцелямі пенсіянер не пачаў абменьваць фальшывую валюту на беларускія рублі. Апошнія тут жа разыходзіліся на спіртное. Усяго сямёра чалавек паспелі рэалізаваць агулам 700 долараў. Аператыўнікі канфіскавалі яшчэ 11 банкнот па 100 долараў. Усе ўдзельнікі злачыннай суполкі затрыманыя і знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Супраць іх заведзена крымінальная справа. Таксама праводзяцца мерапрыемствы па выключэнні з абарачэння тых фальшывых грашовых знакаў, якія зламыснікі паспелі рэалізаваць.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Таможенники изъяли у жителя Бреста фотоаппараты, ввозимые в коробках из-под сока

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика