Не падманула!

Источник материала:  
19.05.2012 — ЧП

Хлопец з дзяўчынай каталіся на БМВ па Гомелі, калі патэлефанаваў сябар з просьбай забраць яго з гульнявога клуба ў раёне Цэнтральнага рынку.

Як расказаў старшы оперупаўнаважаны аддзела крымінальнага вышуку АУС адміністрацыі Цэнтральнага аддзела Гомеля Аляксандр Мельнікаў, кіроўца пакінуў ключы ў замку запальвання, сотавы тэлефон у салоне і адправіўся на сустрэчу з таварышам. У машыне заставалася дзяўчына. Урэшце яна стамілася чакаць, патэлефанавала хлопцу і папярэдзіла, што пакідае аўто. Малады чалавек не паверыў, што спадарожніца зможа з ім так жорстка паступіць. Аднак дзяўчына выканала абяцанне. Калі хлопец з сябрам нарэшце выйшлі з клуба, машыны не ўбачылі. Зразумеўшы, што транспартны сродак укралі, малады чалавек звярнуўся ў міліцыю. Сам па сабе аўтамабіль выглядаў непрэзентабельна: ён быў пашкоджаны. Калі б не лёгкі доступ, уладальнік "бумера" і цяпер катаўся б на ім.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

←25-летний житель Гродно печатал на принтере шенгенские визы (ОБНОВЛЯЕТСЯ)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика